Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія войскі пачалі прыбываць у Беларусь

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.08.2017 08:02
Яны прыбываюць дзеля стварэньня рэальнай абстаноўкі падчас вучэньняў "Захад-2017".
wikimedia commons/ Министерство обороны РФ - http://multimedia.mil.ru/multimedia/photo/gallery.htm?id=33564@cmsPhotoGallery / CC BY-SA 4.0

У рамках падрыхтоўкі да вучэньняў "Захад-2017" 21–25 жніўня ў Беларусі пройдуць папярэднія вучэньні расейскіх і беларускіх вайскоўцаў з удзелам злучэньняў тылавога і тэхнічнага забесьпячэньня.

Паводле Міністэрства абароны Беларусі, на дадзеных вучэньнях будзе адпрацаванае тэхнічнае прыкрыцьцё аб’ектаў, эвакуацыя, рамонт і аднаўленьне няспраўнай тэхнікі, разгортваньне палявога магістральнага трубаправода ды ўчасткаў масавай запраўкі тэхнікі.

У зьвязку з гэтым 15 жніўня ў Беларусь пачалі прыбываць расейскія вайскоўцы. Міністэрства паведаміла, што прыбыцьцё расейскіх частак зьвязана са стварэньнем рэальнай абстаноўкі і адпрацоўкі практычных дзеяньняў сілаў і сродкаў тылавога і тэхнічнага забесьпячэньня на час вучэньня». Колькі вайскоўцаў прыбудзе, калі яны зьедуць не паведамляецца.

Паводле MA/Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт