Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адкрыюць помнік Уладзімеру Мулявіну

Czwórka
Alaksandar Papko 16.08.2017 10:52
Фігура музыкі будзе ўсталяваная на бульвары Мулявіна.
Выступ Уладзімера Мулявіна й ансамбля "Песьняры" на "Славянскі базары" ў Віцебску, 1994 г. Кадр з відэароліка. Выступ Уладзімера Мулявіна й ансамбля "Песьняры" на "Славянскі базары" ў Віцебску, 1994 г. Кадр з відэароліка. youtube.com/screen

Помнік народнаму артысту СССР, заснавальніку ансамбля «Песьняры» Уладзіміру Мулявіну будзе адкрыты ў беларускай сталіцы 17 жніўня – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА.

Цырымонія адкрыцьця прымеркавана да 950-годдзя Менска. Скульптурную кампазыцыю ўсталююць на бульвары Мулявіна. На помніку аўтарства Аляксандра Каструкова будзе паказаны Уладзімер Мулявін з гітарай у руках.

Такі вобраз быў абраны роднымі музыканта. У 2014 годзе помнік Мулявіну быў адкрыты на яго радзіме ў Екацярынбургу. Скульптура, якая зьявіцца ў Менску, – свайго роду зваротны падарунак расейскага боку.

Скульптар Аляксандр Каструкоў асабіста ведаў Уладзіміра Мулявіна. Ён падкрэсьліў, што Мулявін зрабіў невымерна многа для разьвіцьця беларускай песьні.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт