Logo Polskiego Radia
Print

Менск наведае міжнародны моладзевы аркестар «I, CULTURE Orchestra»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.08.2017 10:59
96 таленавітых маладых музыкаў выступяць у рамках Міжнароднага менскага фэстывалю «Клясыка ля Ратушы».
photo: Польскі інстытут

19 жніўня ў межах 7-ага канцэртнага турнэ пад назвай «Сапраўдныя эмоцыі натхняюць» Менск наведае міжнародны моладзевы аркестар «I, CULTURE Orchestra». 96 таленавітых маладых музыкаў пад кіраўніцтвам сусьветна вядомага дырыжора Андрэя Барэйкі выступяць у рамках Міжнароднага менскага фэстывалю «Клясыка ля Ратушы».
Арганізатарамі канцэрта выступілі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве, Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, Польскі Інстытут у Менску, кампанія Velcom, агенцтва «Эквілібрыўм Артс».
«I, CULTURE Orchestra» – гэта ансамбаль адораных маладых музыкаў з Польшчы, а таксама краін Усходняга партнэрства – Азэрбайджана, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны, створаны ў 2011 годзе па ініцыятыве Інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве.
У цяперашні час «I, CULTURE Orchestra» зьяўляецца адным з найбольш цікавых і актыўных моладзевых аркестраў у сьвеце. Майстэрства гэтай міжнароднай каманды маладых музыкаў цэняць мэляманы, журналісты, экспэрты і выбітныя салісты. Стварэньню аркестра спадарожнічала ідэя салідарнасьці і прынцып пабудовы мастоў без культурных ці палітычных падзелаў.
На працягу шасьці гадоў свайго існаваньня «I, CULTURE Orchestra» сыграў 36 канцэртаў у 24 гарадах сьвету, выступаў у самых прэстыжных канцэртных залях і на вядомых фэстывалях у Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Бэльгіі, Гішпаніі, Францыі, Швэцыі, Ісьляндыі, Даніі, Летуве, Армэніі, Азэрбайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Ўкраіне. У жніўні 2012 года «I, CULTURE Orchestra» выступіў у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў Менску.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт