Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін: Беларусь павінна транспартаваць нафтапрадукты праз Расею

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 16.08.2017 17:22
У Маскве лічаць, што атрымліваючы вуглевадароды, Менск мусіць узяць на сябе абавязак выкарыстоўваць расейскую інфраструктуру.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь павінна транспартаваць нафтапрадукты праз Расею. Такі ўльтыматум Менску паставіў Ўладзімер Пуцін. Ён адзначыў, што на беларускіх НПЗ працуюць выключна з расейскай сыравінай.

«Іншай там няма ды наўрад ці з’явіцца», – адзначыў кіраўнік Крамля ў размове з чыноўнікамі. У Маскве лічаць, што атрымліваючы вуглевадароды, Беларусь павінна браць на сябе абавязак выкарыстоўваць расейскую інфраструктуру. Зараз для транспарціроўкі прадукцыі нафтаперапрацоўкі Менск карыстаецца паслугамі партоў Летувы ды Латвіі.

Як нагадвае рэсурс belmarket.by, у 2016 для перавозкі паліва кіраўніцтва расейскай чыгункі прапанавала Беларусі зьніжку ў 25 адсоткаў. У гэтым годзе яе павялічылі да 50 працэнтаў. Але нават з улікам гэтага тарыфы балтыйскіх партнэраў застаюцца больш прывабнымі.

naviny.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт