Logo Polskiego Radia
Print

Адзіныя дыспечарскія тэлефонныя службы 115 зьявяцца па ўсёй Беларусі

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 16.08.2017 17:53
З часам такія сэрвісы павінныя дзейнічаць у кожным з абласных і раённых цэнтраў краіны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Адзіныя дыспечарскія тэлефонныя службы 115 зьявяцца па ўсёй Беларусі. З часам такія сэрвісы павінныя дзейнічаць у кожным з абласных і раённых цэнтраў краіны, паведамілі сёньня ў Міністэрстве жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Там нагадалі, што зараз спэцыяльныя службы прымаюць звароты ад жыхароў Менска, Віцебска і Барысава. Досьвед гэтых гарадоў гаворыць пра тое, што праца з грамадзянамі стала больш зручнай і эфэктыўнай. У кругласутачным рэжыме дыспэтчары службы 115 гатовыя адказаць на пытаньні, зьвязаныя з сыстэмай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Заяўкі ад насельніцтва яны накіроўваюць у неабходную арганізацыю, а пасьля кантралююць якасьць працы і тое, наколькі хутка майстар адрэагаваў на зварот. Утойваць скаргі ад жыхароў пры такой сыстэме становіцца значна складаней, адзначаюць у профільным міністэрстве.

belta.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт