Logo Polskiego Radia
Print

Дапамагчы жыхарам менскага заапарку могуць усе ахвотныя

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 16.08.2017 18:41
Адміністрацыя ўстановы абвясьціла збор садавіны ды гародніны для жывёлаў.
Фота: minskzoo.by

Дапамагчы жыхарам менскага заапарку могуць усе ахвотныя. Адміністрацыя ўстановы абвясьціла збор прадуктаў для жывёлаў.

Зьвярынец з падзякай прыме гародніну (моркву, агуркі, кабачкі, гарбузы, гарох, кукурузу) ды садавіну (яблыкі, грушы, алычу). Акрамя таго, дапамагчы можна ягадамі – рабінай, парэчкай, абляпіхай ды вішняй, а таксама грыбамі.

Пры гэтым у заапарку зьвяртаюць увагу – пачастункі павінны быць сабраныя па-за межамі гораду. Каб не нашкодзіць жывёлам, аўтары ініцыятывы «Шчодры ўраджай» просяць прыносіць прадукты добрай якасьці. Збор ежы пачаўся сёньня і будзе доўжыцца да канца верасьня. Неабыякавых менчукоў чакаюць на галоўным уваходзе ў заапарк ад 10 да 20 гадзіны.

interfax.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт