Logo Polskiego Radia
Print

32-гі фэстываль "Дах", прысьвечаны Т. Рэйтану, пройдзе 20 жніўня

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.08.2017 16:24
Тадэвуш Рэйтан быў дэпутатам Сойма Рэчы Паспалітай ад Новагародскага ваяводзтва ВКЛ.
Рэйтан на Сойме 1773 г. Карціна Я. МатэйкіРэйтан на Сойме 1773 г. Карціна Я. Матэйкіwikipedia/commons

Фэстываль сучаснага мастацтва "Дах", прысьвечаны памяці знакамітага дзеяча Тадэвуша Рэйтана, пройдзе 20 жніўня. Мерапрыемства адбудзецца на сядзібе роду Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна Берасьцейскай вобласьці. 8 жніўня адзначаецца гадавіна сьмерці Тадэвуша Рэйтана. Менавіта з гэтай нагоды пройдзе 32-гі па ліку фэстываль "Дах".

У праграме імпрэзы лекцыі пра Тадэвуша Рэйтана і яго знакамітых сваякоў. Таксама пройдуць тэматычныя мастацкія выставы, гульні і майстар-клясы па лінагравюры, фехтаваньні, кулінарыі, выступяць музычныя гурты. Уваход на фэстываль вольны.

Тадэвуш Рэйтан быў дэпутатам Сойма Рэчы Паспалітай ад Новагародскага ваяводзтва ВКЛ. Ён і некалькі шляхцічаў спрабавалі ўсімі магчымымі сродкамі сарваць так званы "Вальны сойм", на якім адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Менавіта яму належыць фраза: "Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржавы!".

Паводле Радыё Рацыя/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт