Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы атрымалі ўжо каля 100 тыс. картаў паляка

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.08.2017 16:26
К. Паўлік: Карта паляка – перш за ўсё маральная кампэнсацыя для былых грамадзян Польшчы.

Каля ста тысяч карт паляка, палову з выдадзеных па ўсім свеце, атрымалі грамадзяне Беларусі. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік:

«Мы не павінны ствараць мітаў вакол карты паляка. Для Польшчы карта паляка – перш за ўсё маральная кампэнсацыя для былых грамадзян Польшчы, для тых людзей, якія адчувалі сябе палякамі, у якіх у савецкія часы было складанае жыцьцё з-за таго, што яны прызнавалі сябе палякамі, адкрыта казалі пра свае карані... Але мушу сказаць, што большасьць не карыстаецца картай паляка, трымае яе як сымбаль на палічцы ў кухні. Пераважна людзі карыстаюцца картай паляка для таго, каб атрымаць бясплатную польскую візу, ці моладзь, каб паступіць у польскае ВНУ. Мы выдалі каля ста тысяч карт паляка беларусам, гэта прыкладна палова карт, якія мы выдалі па ўсім сьвеце. Але, па нашай інфармацыі, нягледзячы на гэта, з Беларусі ў Польшчу зьехала толькі каля тысячы чалавек», – сказаў Паўлік.

Паводле Эўрарадыё/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт