Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Летувы выказаўся пра транспарціроўку нафтапрадуктаў Беларусяй

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.08.2017 15:21
На яго думку, экспарт праз расейскія парты нявыгадны і небясьпечны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby.com/CC0 Public Domain

Калі Расея прымусіць Беларусь экспартаваць нафтапрадукты праз яе чыгункі і парты, гэта можа быць эканамічна нявыгадна і небясьпечна для самога Менску, мяркуе прэмʼер-міністар Летувы Саўлюс Скверняліс.

«Напрамак грузаў па чыгунках Расеі праз парты Расеі для Беларусі можа быць і нявыгадны эканамічна, і небясьпечны стратэгічна, калі мець на ўвазе, што расейскія парты замярзаюць і кліматычныя ўмовы там зусім іншыя. Гэта асабліва адчувальна, калі гаворка ідзе аб перавозцы нафтапрадуктаў», – адзначыў кіраўнік ураду Летувы ў інтэрвію радыёстанцыі Ziniu radijas, камэнтуючы заклікі прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, каб Беларусь перанакіравала патокі нафтапрадуктаў з краін Балтыі ў расейскія парты.

Скверняліс падкрэсьліў, што разумее, што «ва ўсходніх дзяржавах палітычныя рашэньні нярэдка прымаюцца без уліку эканамічных інтарэсаў, таму летувіскія палітыкі таксама павінны праяўляць актыўнасьць, каб беларускія грузы па-ранейшаму ішлі па летувіскіх чыгунках у Клайпэдзкі порт.

Паводле Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт