Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзкі актывіст дамагаецца закрыцьця «СБ. Беларусь сёньня»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.08.2017 12:52
17 жніўня ў Менску пачаўся разгляд скаргі супраць галоўнага дзяржаўнага выданьня.
Мікалай ДзядокМікалай ДзядокПольскае радыё

На газэту падаў у суд Мікола Дзядок. Ён абвінаваціў журналіста газэты і аўтар артыкула «Анархія, маць…» Андрэя Мукавозчыка, і рэдактар юрыдычнага адзела газэты «СБ. Беларусь сёньня» Аляксея Шпілеўскага ў стварэньні ягонага вобраза як тэрарыста.

Мікалай Дзядок адзначыў, што быў асуджаны па прыгаворы судом Завадзкага раёна г. Мінска ад 27 мая 2011 года, у якім адсутнічаюць высновы аб зьдзяйсьненьні ім якіх-небудзь гвалтоўных дзеяньняў.

Такім чынам, заявіў Дзядок, прадстаўленыя газэтай зьвесткі не адпавядаюць рэчаіснасьці і прымяншаюць мае гонар і годнасьць у грамадзкім меркаваньні і меркаваньні асобных грамадзян з пункту гледжаньня захаваньня крымінальнага закона, таму зьяўляюцца ганебнымі«.

Заяўніка патрабуе ад газэты спагнаньня кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 000 беларускіх рублёў, а таксама абавязаць выданьне абвергнуць напісанае на іх сайце. Мікалай Дзядок дадаў, што ў ідэале хацеў бы, каб «СБ. Беларусь сёньня» зачынілася і перастала маніпуляваць грамадзкай сьвядомасьцю ў інтарэсах дзяржавы, а яе журналісты заняліся грамадзка-карыснай працай. Аднак, на ягоную думку, такія патрабаваньні ў сёньняшняй Беларусі – нерэальныя.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт