Logo Polskiego Radia
Print

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаваньні для Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.08.2017 14:52
Пакуль гэта тычыцца толькі прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў.
Foto: pixabay.com/CC0

Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі (Рассельгаснагляд) адмяніла часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў краіну прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў – ТАА «Велград» і ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Адпаведная інфармацыя разьмешчанай на сайце ведамства.

Рашэньне прынятае на падставе рэзультатаў аналізу матэрыялаў, а таксама гарантыяў, прадстаўленых Дэпартамэнтам вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі па факце расьсьледаваньня прычын выяўленьня парушэньняў патрабаваньняў Эўразійскага эканамічнага саюза і Расіі.

Рашэньне Рассельгаснагляда аб адмене абмежаваньняў дзейнічае з 18 жніўня 2017 і тычыцца паставак у РФ ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з прадпрыемства Мінскай вобласьці ТАА «Велград», а таксама на пастаўкі прадукцыі ААТ «Пружанскі малочны камбінат».

Паводле Белта/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт