Logo Polskiego Radia
Print

Тысячы вернікаў і дзесяткі сьвятароў сабраліся ў Браславе.

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 19.08.2017 17:43
Чарговы раз там адбываюцца ўрачыстасьці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў.
Фота: Тацьцяна Смоткіна/racyja.com

Тысячы вернікаў і дзесяткі сьвятароў сабралі ўрачыстасьці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.

Менавіта там знаходзіцца касьцёл, які лічыцца адным з самых важных месцаў паломніцтва беларускіх каталікоў. Каб ушанаваць ікону Божай Маці, у Браслаў прыбылі шматлікія пілігрымы з розных рэгіёнаў краіны. Сьвяточную службу ўзначаліў апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр.

Сярод гасьцей – амбасадар Польшчы Конрад Паўлік, які цягам апошніх месяцаў наведваў важнейшыя сьвятыні Беларусі.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт