Logo Polskiego Radia
Print

МЗС заклікае Вашынгтон пашырыць працу консульскага аддзела ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.08.2017 10:36
З 23 жніўня ЗША прыпыняюць выдачу неіміграцыйных візаў па ўсёй Расеі.
radyjo.net/Алена Вялічка

МЗС заклікае Вашынгтон пашырыць працу консульскага аддзела пасольства ЗША ў Менску
Беларусь спадзяецца, што Вашынгтон знойдзе магчымасьць пашырыць працу консульскага аддзела амбасады ЗША ў Менску. Пра гэта заявіў прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык, камэнтуючы рашэньне аб спыненьні прыёму заяў на візы ад грамадзян Беларусі ў пасольстве ЗША ў Расеі.
З 23 жніўня ЗША прыпыняюць выдачу неіміграцыйных візаў па ўсёй Расеі. Гэты крок стаў адказам на рашэньне расейскіх уладаў аб скарачэньні колькасьці супрацоўнікаў дыпмісіі ЗША на тэрыторыі РФ.
Як адзначыў прэс-сакратар МЗС Беларусі, у Менску «са шкадаваньнем успрынялі паведамленьне аб тым, што амбасада ЗША ў Расеі спыніла прыём дакумэнтаў на афармленьне візаў для грамадзянаў Беларусі«.
У заяве Дзьмітрый Мірончык выказаў надзею, што «амэрыканскі бок знойдзе магчымасьць пашырыць працу консульскага аддзела сваёй амбасады ў Менску».
«Упэўненыя, што прадстаўленьне грамадзянам Беларусі магчымасьці афармляць візы ў ЗША без выезду ў сумежныя краіны садзейнічала б пашырэньню міжасабовых кантактаў, а таксама разьвіцьцю супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», – падкрэсьліў Мірончык.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі лічыць сумным, «што адносіны паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Злучанымі Штатамі працягваюць ускладняцца, і гэта ўжо нэгатыўна адбіваецца непасрэдна на простых беларусах».
«Кіруючыся, у першую чаргу, інтарэсамі Беларусі і яе грамадзян, выказваем надзею на хуткую нармалізацыю расейска-амэрыканскіх адносін, якая, мы ўпэўненыя, пазытыўна адбілася б на сытуацыі ў сьвеце ў цэлым», – гаворыцца ў заяве прадстаўніка беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.

Беларусь спадзяецца, што Вашынгтон знойдзе магчымасьць пашырыць працу консульскага аддзела амбасады ЗША ў Менску. Пра гэта заявіў прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык, камэнтуючы рашэньне аб спыненьні прыёму заяў на візы ад грамадзян Беларусі ў пасольстве ЗША ў Расеі.

З 23 жніўня ЗША прыпыняюць выдачу неіміграцыйных візаў па ўсёй Расеі. Гэты крок стаў адказам на рашэньне расейскіх уладаў аб скарачэньні колькасьці супрацоўнікаў дыпмісіі ЗША на тэрыторыі РФ.

Як адзначыў прэс-сакратар МЗС Беларусі, у Менску «са шкадаваньнем успрынялі паведамленьне аб тым, што амбасада ЗША ў Расеі спыніла прыём дакумэнтаў на афармленьне візаў для грамадзянаў Беларусі».

У заяве Дзьмітрый Мірончык выказаў надзею, што «амэрыканскі бок знойдзе магчымасьць пашырыць працу консульскага аддзела сваёй амбасады ў Менску».

«Упэўненыя, што прадстаўленьне грамадзянам Беларусі магчымасьці афармляць візы ў ЗША без выезду ў сумежныя краіны садзейнічала б пашырэньню міжасабовых кантактаў, а таксама разьвіцьцю супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», – падкрэсьліў Мірончык.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі лічыць сумным, «што адносіны паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Злучанымі Штатамі працягваюць ускладняцца, і гэта ўжо нэгатыўна адбіваецца непасрэдна на простых беларусах».

«Кіруючыся, у першую чаргу, інтарэсамі Беларусі і яе грамадзян, выказваем надзею на хуткую нармалізацыю расейска-амэрыканскіх адносін, якая, мы ўпэўненыя, пазытыўна адбілася б на сытуацыі ў сьвеце ў цэлым», – гаворыцца ў заяве прадстаўніка беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт