Logo Polskiego Radia
Print

Блогер абвясьціў грамадзкую кампанію назіраньня за вучэньнямі «Захад-2017»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.08.2017 16:02
Пальчыс заклікае далучыцца да назіраньня блогераў, незалежныя СМІ і проста неабыякавых беларусаў.
Эдуард ПальчысЭдуард Пальчысwww.belaruspartisan.org

Пальчыс абвясьціў грамадзкую кампанію назіраньня за вучэньнямі «Захад-2017», бо «наўрад ці назіральнікі ўсё пабачаць».

Аўтар блогу 1863x Эдуард Пальчыс абвясьціў грамадзкую кампанію назіраньня за расейска-беларускімі вучэньнямі «Захад-2017».

Ён заклікае далучыцца да назіраньня ўсіх блогераў, незалежныя СМІ і проста неабыякавых беларусаў, бо, хоць Беларусь, згодна з Канстытуцыяй, нэўтральная краіна, «на практыцы мы бачым спробу ўцягнуць нашу дзяржаву ў чужыя геапалітычныя гульні».

Тым, хто хоча сам апублікаваць сьведчаньні пра вучэньні (фота, відэа, аповеды відавочцаў), Пальчыс прапануе пазначаць публікацыі хэштэгамі #Захад2017, #Запад2017 ці #Zapad2017. Тым жа, хто хоча захаваць ананімнасьць, ён прапануе прысылаць зьвесткі яму на пошту 1863xxxxx@gmail.com, у Telegram ці ў сацсеткі. Вучэньні будуць праводзіцца на палігонах «Лепельскі», «Барысаўскі» і «Лосьвіда» ў Віцебскай вобласьці, «Асіповіцкі», «Ружанскі» і «Даманаўскі» ў Берасьцейскай, а таксама блізу мястэчка Дрэтунь у 30 км ад Полацку.

«Той мэтад, які я прапанаваў выкарыстоўваць, — адзін з самых правераных: усе сьведчаньні ад насельніцтва, што выкладваюцца ў адкрыты доступ, а журналісты і адмыслоўцы могуць аналізаваць, якая тэхніка і якія войскі прыехалі, а самае важнае — ці зьехалі яны па завяршэньні вучэньняў», — тлумачыць Пальчыс.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт