Logo Polskiego Radia
Print

Расея выдзеліць Беларусі чарговы крэдыт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.08.2017 16:00
$700 мільёнаў пазыкі прызначаецца для аплаты старога расейскага крэдыту.
photo: pixabay.com/CC0

Урад РФ ухваліў праект пагадненьня аб прадстаўленьні дзесяцігадовага дзяржкрэдыту Беларусі на $700 мільёнаў.

Мінфіну сумесна з МЗС даручана правесьці перамовы зь беларускім бокам і падпісаць пагадненьне, гаворыцца ў распараджэньні, падпісаным прэмʼер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым 19 жніўня.

Згодна з праектам, крэдыт будзе пагашацца двума штогадовымі траншамі – у красавіку й кастрычніку – пачынаючы з 2018 года. Сума траншаў будзе паступова расьці: з 2,5% ад сумы ў першыя некалькі гадоў да 9,5% у красавіку й кастрычніку 2027 года.

Стаўка – 6-месячны LIBOR плюс маржа, якая разьлічваецца як розьніца паміж прыбытковасьцю даляравых эўрабондаў РФ з пагашэньнем праз 7 гадоў і разьліковай стаўкай 7-гадовага адсоткавага свопу ў далярах.

Крэдыт прызначаны на рэфінансаваньне абавязацельстваў Беларусі перад РФ па раней атрыманай пазыцы. Прынцыповая дамоўленасьць аб выдзяленьні крэдыту была дасягнутае на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у пачатку красавіка гэтага года.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт