Logo Polskiego Radia
Print

Арыштаваны беларускі навуковец запрошаны ў аргкамітэт міжнароднай канфэрэнцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.08.2017 16:16
Былы віцэ-прэзыдэнт Акадэміі навук Уладзімір Цімашпольскі цяпер адбывае пакараньне за карупцыю.
pixabay.com/CC0 Public Domain

У аргкамітэт ХХ Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі "Мэталургія: тэхналёгіі, інавацыі, якасьць", якая пройдзе ў расейскім Новакузьнецку ў лістападзе, уключаны беларускі навуковец, былы віцэ-прэзыдэнт Акадэміі навук Уладзімір Цімашпольскі. Кур'ёз сытуацыі ў тым, што цяпер ён адбывае пакараньне за карупцыю, піша "Беларускі партызан".

У аргкамітэт канфэрэнцыі Цімашпольскага ўключылі ў якасьці дырэктара па навуцы і новай тэхніцы украінскай кампаніі — НПГК "Нафтагазбудізаляцыя".

Дырэктар Інстытута мэталургіі і матэрыялазнаўства Сібірскага дзяржаўнага індустрыяльнага ўніверсытэта Генадзь Галеўскі заявіў журналістам, што ён ня ведае пра нейкія праблемы Цімашпольскага з праваахоўнымі органамі.

У НПГК "Нафтагазбудізаляцыя" кажуць, што Цімашпольскі звольніўся адтуль яшчэ год таму.

Сёлета ў ліпені суд Цэнтральнага раёна Менска вынес прысуд доктару тэхнічных навук Уладзіміру Цімашпольскаму. 5 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Цімашпольскі будзе абскарджваць прысуд.

Цімашпольскі за дачу хабару асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт