Logo Polskiego Radia
Print

Гарадзенскія школьнікі будуць заказваць ежу праз інтэрнэт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.08.2017 15:23
Калі экспэрымэнт удасца, то ўсе школы горада яго пяроймуць.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Гародні ў некалькіх школах пройдзе ў гэтым навучальным годзе экспэрымэнт. Школьнікі і іх бацькі цяпер могуць выбіраць ежу ў школьнай сталовай і аплачваць яе праз інтэрнэт.

– Вучань ці бацькі заказваюць стравы з меню школьнай сталовай пры дапамозе мабільнай прылады. Аплата таксама ажыцьцяўляецца ў рэжыме онлайн. Гэта дазволіць бацькам кантраляваць працэс харчаваньня, выключыць плату за абеды наяўнымі, – паведамілі ў Гарадзенскім гарвыканкаме.

Калі экспэрымэнт удасца, то ўсе школы горада яго пяроймуць. У 2016 годзе ў школах абласнога цэнтра вучні ўдзельнічалі ў стварэньні меню для школьных сталовых.

racyja.com/belta.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт