Logo Polskiego Radia
Print

Актывіста з Гомеля будуць судзіць за пікет супраць расстрэлаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.08.2017 09:30
Падставай для складаньня пратаколу паслужылі фатаграфіі з месца правядзеньня пікета.
photo: Вясна

Актывіста з Гомеля будуць судзіць за пікет супраць расстрэлаў
Гомельскага актывіста Мікалая Пяшко будуць судзіць за правядзеньне ў цэнтры горада несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях). Адпаведны пратакол, як паведаміў Пяшко, у дачыненьні да яго склалі 18 жніўня ў аддзяленьні міліцыі Цэнтральнага РАУС Гомеля, куды яго напярэдадні выклікалі па тэлефоне.
Паводле інфармацыі «Гомельскай Вясны», падставай для складаньня пратаколу паслужылі фатаграфіі з месца правядзеньня пікета, зробленыя з камэр відэаназіраньня ўнівэрмага «Гомель».
«У пэрыяд часу з 14.00 да 15.00 гадзін 9 жніўня Пяшко Н.І., знаходзячыся на пляцоўцы перад унівэрмагам «Гомель» па вул. Савецкая, 60 у Гомелі правёў пікет за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі з парушэньнем устаноўленага парадку правядзеньня такіх мерапрыемстваў паўторна на працягу года пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня за такія ж парушэньні», – напісаў у пратаколе ўчастковы, старэйшы лейтэнант міліцыі Юры Град.
«Я запытваў, як таго патрабуе заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, напярэдадні за 15 дзён дазвол на правядзеньне пікету, аднак улада мне ў гэтым адмовіла. Нацыянальны закон забараняе арганізоўваць мірныя сходы тым асобам, якія раней прыцягваліся да адказнасьці за ўдзел у такіх сходах. Мяне за ўдзел у акцыях пратэстаў вясной гэтага года двойчы прыцягвалі, я быў вымушаны плаціць буйны штраф і адбыць у ІЧУ 7 сутак арышту», – пракамэнтаваў актывіст Пяшко.
Мікалай Пяшко нагадаў, што нягледзячы на забарону гарадзкіх уладаў у правядзеньні мірнага сходу ён разам з іншымі актывістамі выйшлі на вуліцу, дзе раздалі мінакам тэматычныя ўлёткі і кнігі «Каму патрэбна сьмяротнае пакараньне». Такім чынам, яны хацелі прыцягнуць увагу да абвешчанай Amnesty International акцыі супраць сьмяротнага прысуду жыхару Нароўлі Аляксею Міхаленю.
Вядома, што іншых удзельнікаў акцыі супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі супрацоўнікі міліцыі пакуль не турбавалі.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт