Logo Polskiego Radia
Print

Распачалося апэратыўна-тактычнае вучэньне беларускай і расейскай авіяцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.08.2017 12:32
Яно будзе праведзена пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі СПА.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Распачалося апэратыўна-тактычнае вучэньне беларускай і расейскай авіяцыі
Апэратыўна-тактычнае вучэньне беларускай і расейскай авіяцыі праходзіць 23-25 жніўня. Такая інфармацыя разьмешчана на сайце Міністэрства абароны Беларусі.
Вучэньне з авіяцыяй пройдзе ў рамках падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэньня ўзброеных сіл Беларусі і Расеі «Захад-2017». Яно будзе праведзена пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі СПА. Для сумесных дзеяньняў на вучэньні сплянаваны перабазіраваньне самалётаў і верталётаў Паветрана-касьмічных сіл Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі на ваенныя аэрадромы Беларусі. У ходзе вучэньня будуць адпрацаваны пытаньні прымяненьня Адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі па забесьпячэньні ваеннай бясьпекі Саюзнай дзяржавы, арганізацыі і практычнай падрыхтоўцы авіяцыі да ўжываньня, а таксама пытаньні выкананьня вучэбна-баявых задач на палігонах беларускіх Узброеных сіл з пасадкай на аэрадромны ўчастак дарогі.
Як піша дзяржаўнае агенцтва «Белта», правядзеньне дадзенага вучэньня будзе спрыяць павышэньню ўзроўню баявой вывучкі асабовага складу падчас падрыхтоўкі і кіраваньня падразьдзяленьнямі авіяцыі, адпрацоўкі і ўдасканаленьня тактыкі і спосабаў прымяненьня авіяцыі.

Апэратыўна-тактычнае вучэньне беларускай і расейскай авіяцыі праходзіць 23-25 жніўня. Такая інфармацыя разьмешчана на сайце Міністэрства абароны Беларусі.

Вучэньне з авіяцыяй пройдзе ў рамках падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэньня ўзброеных сіл Беларусі і Расеі «Захад-2017». Яно будзе праведзена пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі СПА. Для сумесных дзеяньняў на вучэньні сплянаваны перабазіраваньне самалётаў і верталётаў Паветрана-касьмічных сіл Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі на ваенныя аэрадромы Беларусі.

У ходзе вучэньня будуць адпрацаваны пытаньні прымяненьня Адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі па забесьпячэньні ваеннай бясьпекі Саюзнай дзяржавы, арганізацыі і практычнай падрыхтоўцы авіяцыі да ўжываньня, а таксама пытаньні выкананьня вучэбна-баявых задач на палігонах беларускіх Узброеных сіл з пасадкай на аэрадромны ўчастак дарогі.

Як піша дзяржаўнае агенцтва «Белта», правядзеньне дадзенага вучэньня будзе спрыяць павышэньню ўзроўню баявой вывучкі асабовага складу падчас падрыхтоўкі і кіраваньня падразьдзяленьнямі авіяцыі, адпрацоўкі і ўдасканаленьня тактыкі і спосабаў прымяненьня авіяцыі.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт