Logo Polskiego Radia
Print

71-гадовы гарадзенец стаў чэмпіёнам сьвету па плаваньні сярод ветэранаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.08.2017 10:01
Юрый Комаў у катэгорыі «мастэрс» сярод ветэранаў заваяваў «золата» на дыстанцыі 50 мэтраў брасам.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

71-гадовы гарадзенец стаў чэмпіёнам сьвету па плаваньні сярод ветэранаў
На чэмпіянаце сьвету Masters 2017, які праходзіў нядаўна ў Вугоршчыне, гарадзенец Юрый Комаў у катэгорыі «мастэрс» сярод ветэранаў заваяваў «золата» на дыстанцыі 50 мэтраў брасам, пераадолеўшы яе за 37,9 сэкунды. Таксама на яго рахунку чацьвёртае месца на дыстанцыі 100 мэтрам брасам і пятае месца ў эстафэце, паведамляе «Гродзенская праўда».
Чэмпіянат у Вугоршчыне праходзіў пад эгідай Міжнароднай спартыўнай фэдэрацыі і сабраў амаль 15 тысяч удзельнікаў, толькі ў спартыўным плаваньні ўдзельнічала больш за 10 тысяч чалавек.
Юрый Комаў сорак пяць гадоў працаваў трэнэрам па плаваньні, у Горадні – з 1980 года. У яго цяперашнім раскладзе абавязкова ёсьць штодзённыя трэніроўкі дома і 1-2 разы на тыдзень у басэйне. А яшчэ свой сакрэт, як заставацца ў форме.
- Мая формула простая: жыць актыўна, менш ёсьць і табу на алькаголь, – бадзёра кажа Юрый Комаў. – Вядома, важныя трэніроўкі, без іх ніяк. Рыхтуючыся да сусьветнага чэмпіянату ў Вугоршчыне, больш звычайнага наведваў басэйн – бясплатны абанэмэнт мне падаў Гродзенскі мясакамбінат. Вельмі дапамаглі заняткі ў трэнажорнай залі фітнэс-цэнтра.
....

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт