Logo Polskiego Radia
Print

На трасе Менск-Магілёў садзіліся вайсковыя самалёты

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.08.2017 16:08
Cёньня раніцай праходзіла адпрацоўка выкарыстаньня дарог у якасьці аэрадромаў.
Зьнішчальнік МіГ-29 ВПС БеларусіЗьнішчальнік МіГ-29 ВПС Беларусіwww.mil.by

У рамках падрыхтоўкі да беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017» на трасе Менск-Магілёў сёньня раніцай праходзіла адпрацоўка выкарыстаньня ўчасткаў аўтамабільных дарог у якасьці запасных аэрадромаў.

Транспартны Ан-26 першым сеў на аўтамабільны ўчастак дарогі, пасьля яго з інтэрвалам у 10 хвілін парна селі зьнішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25 і вучэбна-баявыя Як-130 Узброеных Сіл Беларусі.

Прыкрыцьцё імправізаванага аэрадрому ажыцьцяўляецца ня толькі з паветра, але і на зямлі сіламі тактычнага дэсанту. Падрыхтоўку аўтамабільных участкаў дарогі да прызямленьня самалётаў, запраўку, маскіроўку авіяцыйнай тэхнікі і сродкаў наземнага забесьпячэньня ажыццяўляюць падразьдзяленьня інжынерна-аэрадромнага, тэхнічнага і тылавога забесьпячэньня, паведамляе БелТА.

belsat.eu/БелТА/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт