Logo Polskiego Radia
Print

З Летувы выйдуць радыёперадачы на Беларусь і Расею

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.08.2017 08:00
Сярэднехвалёвы перадатчык далёкага радыюсу дзеяньня Летуве перадалі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
www.pixabay.com

29 жніўня міністар замежных справаў Летувы Лінас Лінкявічус возьме ўдзел ва ўрачыстай імпрэзе ўключэньня сярэднехвалёвага перадатчыка далёкага радыюсу дзеяньня, які Летувіскай Рэспубліцы перадалі Злучаныя Штаты Амэрыкі, паведамляецца на сайце Міністэрства замежных справаў Летувы.

У афіцыйнай частцы імпрэзы таксама возьме ўдзел кіраўнік тэхнічна-інфармацыйнай службы Рады кіраўнікоў вяшчаньня (BBG) Андрэ Мэндэс, міністар сувязі Летувы Рокас Масюліс, дэпутаты Сойму, прадстаўнікі дзяржаўных установаў і амбасады ЗША ў Летуве.

Праз радыёперадатчык тыпу Nautel NX-200, усталяваны на станцыі Радыётэлецэнтру Летувы ў Вешынтах (Viešintos) Анікшчайскага раёну, будуць трансьлявацца праграмы Радыё Свабода на расейскай і беларускай мовах прызначаныя для аўдыторыі ў Расеі, Беларусі і Ўкраіне. Гэты перадатчык магутнасьцю 200 кіляватаў заменіць стары 75-кіляватны перадатчык, які працаваў у Сіткунах (Ковенскі раён) больш за 40 гадоў.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт