Logo Polskiego Radia
Print

Індывідуальных прадпрымальнікаў становіцца менш у Беларусі

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 28.08.2017 14:43
За год іх колькасьць скарацілася на шэсьць тысячаў, то бок, прыблізна на адзін працэнт.
pixabay.com/Public Domain CC0

Індывідуальных прадпрымальнікаў становіцца менш у Беларусі. За год іх колькасьць скарацілася на шэсьць тысячаў, то бок, прыблізна на адзін працэнт. Гэта вынікае са сьвежых дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Па афіцыйнай інфармацыі, зараз у краіне зарэгістравана каля 245 тысячаў ІП. Большасьць зь іх дзейнічае ў Менску – прыкладна 80 тысячаў. "Зьніжэньне колькасьці індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі зьвязана з адсутнасьцю неабходных умоваў для вядзеньня бізнэсу", – прыводзіць рэсурс naviny.by словы старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі.

Паводле спэцыяліста, неабходна пазбавіцца адміністратыўных ды падатковых перашкодаў. Акрамя таго, варта падумаць пра стварэньне стымулюючых фактараў. У сваю чаргу, кіраўнік аналітычнага цэнтру Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва Анатоль Зьмітровіч заяўляе – прыватнаму сэктару замінае адсутнасьць стабільнай заканадаўчай базы, якая б не зьмянялася так хутка, як зараз.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт