Logo Polskiego Radia
Print

Расея вінаваціць беларусаў у кантрабандзе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.08.2017 12:56
Расейскія мытнікі заявілі, што ў сетку кантрабандыстаў уваходзяць 29 беларускіх кампаній.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Беларусы ўтварылі ў РФ найбуйнейшую сетку пастаўшчыкоў санкцыйнай прадукцыі. З такім абвінавачаньнем выступіла Фэдэральная мытная служба Расеі.

Расейскія мытнікі заявілі, што ў сетку кантрабандыстаў уваходзяць 29 беларускіх кампаній, зарэгістраваных у пэрыяд з 2014 года. Іх заснавальнікамі зьяўляюцца грамадзяне Беларусі.

Сьпіс складаўся ФМС наступным чынам. Спачатку пад падазрэньне трапілі кампаніі, якія мелі кантракты з адным з трох беларускіх пастаўцоў – рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам (РУП) «Белмытнясэрвіс», ТАА «Газ Венчурэ» або ТАА «Глобалкастам», што спэцыялізуюцца на ўвозе ў Беларусь прадукцыі, якая ў Расіі забароненая.

ФМС праверыла ў гэтых трох кампаній дэклярацыі аб адпаведнасьці на прадукцыю, якая пастаўляецца (яны рэгіструюцца Расакрэдытацыяй і сьведчаць якасьць прадукцыі, якая пастаўляецца). Высьветлілася, што частка дэклярацый была выдадзеная расійскімі акрэдытаванымі лябараторыямі на санкцыйныя прадукты. «Сумнеўныя» дэклярацыі (у якіх указаныя ў тым ліку санкцыйныя тавары) мытня выявіла і ў расійскіх кампаній, якія супрацоўнічалі з беларускай «тройкай».

Паводле дадзеных расейскай матні, з пачатку 2015 года 29 кампаній, якія трапілі ў спіс, перавялі тром беларускім контрагентам толькі за плодаагароднінную прадукцыю сумарна каля 125 мільёнаў даляраў.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт