Logo Polskiego Radia
Print

Банк разьвіцьця Беларусі абмяркоўвае крэдыт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.08.2017 17:02
Размовы вядуцца з Міжнародным банкам рэканструкцыі і разьвіцьця (МБРР).
pixabay.com/Public Domain/CC0

Ідзецца пра прыцягненьне пазыкі ў памеры $60 мільёнаў даляраў для падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу.

Гэта вынікае з указа Аляксандра Лукашэнкі нумар 300 «Аб прыцягненьні зьнешняй пазыкі і праекце міжнароднага дагавора», які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пазыка будзе выдадзена пад гарантыю ўрада на фінансаваньне праекта «Пашырэньне доступу да фінансаваньня мікра, – малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь». Савету Міністраў даручана забясьпечыць прадстаўленьне гарантыі ўрада МБРР у пагашэньні гарантаванай пазыкі.

Беларускі кіраўнік адобрыў праект і ўпаўнаважыў Міністэрства эканомікі на падпісаньне дакумэнта пры дасягненьні дамоўленасьцей.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт