Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пройдзе чытаньне легендарнай п'есы Высьпянскага "Вясельле"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.08.2017 08:30
  • Культура.mp3
2 верасьня чытаньне пройдзе на дзьвюх мовах: у арыгінале на польскай мове і ў перакладзе Лявона Баршчэўскага на беларускую.

/

Упершыню ў Менску ладзяцца польска-беларускія чытаньні легендарнай п'есы Станіслава Высьпянскага "Вясельле". Чытаньні праводзіць Польскі інстытут у Менску 2 верасьня а 17-й гадзіне ў Доме Дружбы (вул. Захарава, 28)
Праект ажыцьцяўляецца пад дэвізам “Літаратура без межаў”. Яго асноўная мэта - нагадаць пра важнасьць чытаньня і асалоду ад сустрэчы з кнігай. Літаратурнымі чытаньнямі ў Менску Польскі інстытут імкнецца падкрэсьліць сяброўства, супольную спадчыну і блізкія культурныя сувязі паміж народамі Польшчы і Беларусі. 2 верасьня чытаньне “Вясельля” пройдзе на дзьвюх мовах, на выбар удзельнікаў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладзе Лявона Баршчэўскага на беларускую мову.
Кожны, хто любіць чытаць, можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак разам з дыпляматамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай і польскай культур, студэнтамі паланістыкі, слухачамі курсаў польскай мовы, а таксама ўсімі, каму блізкая польская мова і каго цікавіць польская культура.
У чытаньні прымаюць удзел прафэсійныя акторы розных тэатраў Менска, аўтарскую музыку выканаюць Эрык Арлоў-Шымкус і Андрэй Еўдакімаў, будуць паказаны фотапраекцыі выяўленчых твораў аўтара п’есы, а таксама фатографа Волі Савіч, кадры са знакамітай кінастужкі Анджэя Вайды і шмат іншага. Тэатралізаваную частку ладзіць “Тутэйшы тэатар” (Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі).
2 верасьня ў Польшчы праходзіць акцыя “Нацыянальнае чытаньне” пад патранажам прэзыдэнта РП Анджэя Дуды і яго жонкі Агаты Корнхаўзэр-Дуды. У фінале “Нацыянальнага чытаньня” ў гэтым годзе ўдзельнічаюць тысячы пляцовак і ўстаноў культуры ня толькі ў Польшчы, але і ва ўсім сьвеце: ад Аўстраліі і Новай Зэляндыі да ЗША, між іншым, Украіне, Летуве, Латвіі, Нямеччыне, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Вугоршчыне.

Упершыню ў Менску ладзяцца польска-беларускія чытаньні легендарнай п'есы Станіслава Высьпянскага "Вясельле". Чытаньні праводзіць Польскі інстытут у Менску 2 верасьня а 17-й гадзіне ў Доме Дружбы (вул. Захарава, 28)

Праект ажыцьцяўляецца пад дэвізам “Літаратура без межаў”. Яго асноўная мэта - нагадаць пра важнасьць чытаньня і асалоду ад сустрэчы з кнігай. Літаратурнымі чытаньнямі ў Менску Польскі інстытут імкнецца падкрэсьліць сяброўства, супольную спадчыну і блізкія культурныя сувязі паміж народамі Польшчы і Беларусі.

2 верасьня чытаньне “Вясельля” пройдзе на дзьвюх мовах, на выбар удзельнікаў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладзе Лявона Баршчэўскага на беларускую мову.

Кожны, хто любіць чытаць, можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак разам з дыпляматамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай і польскай культур, студэнтамі паланістыкі, слухачамі курсаў польскай мовы, а таксама ўсімі, каму блізкая польская мова і каго цікавіць польская культура.

У чытаньні прымаюць удзел прафэсійныя акторы розных тэатраў Менска, аўтарскую музыку выканаюць Эрык Арлоў-Шымкус і Андрэй Еўдакімаў, будуць паказаны фотапраекцыі выяўленчых твораў аўтара п’есы, а таксама фатографа Волі Савіч, кадры са знакамітай кінастужкі Анджэя Вайды і шмат іншага. Тэатралізаваную частку ладзіць “Тутэйшы тэатар” (Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі).

2 верасьня ў Польшчы праходзіць акцыя “Нацыянальнае чытаньне” пад патранажам прэзыдэнта РП Анджэя Дуды і яго жонкі Агаты Корнхаўзэр-Дуды. У фінале “Нацыянальнага чытаньня” ў гэтым годзе ўдзельнічаюць тысячы пляцовак і ўстаноў культуры ня толькі ў Польшчы, але і ва ўсім сьвеце: ад Аўстраліі і Новай Зэляндыі да ЗША, між іншым, Украіне, Летуве, Латвіі, Нямеччыне, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Вугоршчыне.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт