Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімер Макей рыхтуецца да візыту ў Будапэшт

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 30.08.2017 17:41
У чацьвер у сталіцы Вугоршчыны зьбяруцца кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў краін «Усходняга партнэрства» ды Вышаградзкай групы.
Начны Будапэшт Начны Будапэшт pixabay.com/Public Domain CC0

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей рыхтуецца да візыту ў Будапэшт. У чацьвер у сталіцы Вугоршчыны зьбяруцца кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў краін «Усходняга партнэрства» ды Вышаградзкай групы.

Першая ініцыятыва, нагадаем, аб’ядноўвае Беларусь, Украіну, Малдову, Армэнію, Грузію і Азэрбайджан. Другая – Польшчу, Чэхію, Славаччыну ды Вугоршчыну. Адным з асноўных пунктаў у праграме сустрэчы будзе падрыхтоўка да саміту «Ўсходняга партнэрства», што адбудзецца 24 лістапада ў Бруселі.

Як паведаміла прэс-служба беларускага МЗС, у Будапэшце Ўладзімер Макей правядзе сустрэчы зь міністрам замежных справаў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэрам Сіярта ды кіраўнікамі зьнешнепалітычных ведамстваў іншых краін.

interfax.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт