Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская асацыяцыя журналістаў просіць спыніць перасьлед фрылянсэраў

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 30.08.2017 18:27
З такой просьбай грамадзкае аб’яднаньне зьвярнулася ў сераду да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Качанавай.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларуская асацыяцыя журналістаў просіць спыніць перасьлед фрылянсэраў. З такой просьбай грамадзкае аб’яднаньне зьвярнулася ў сераду да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Качанавай. БАЖ падкрэсьлівае неправамернасьць прыцягненьня незалежных журналістаў да адказнасьці за парушэньне закону аб сродках масавай інфармацыі.

Паводле аўтараў звароту, зараз сытуацыя абвастрылася як ніколі. Фрылянсэраў масава караюць штрафамі толькі за тое, што іхныя матэрыялы выходзяць у замежных мэдыях. Толькі ў гэтым годзе стала вядома пра 35 такіх выпадкаў. Спрабуючы разабрацца ў праблеме, асацыяцыя зьвярталася раней у розныя дзяржаўныя органы – Вярхоўны суд, Міністэрства ўнутраных справаў, Дзяржаўную пракуратуру ды КДБ.

Ніводнае з гэтых ведамстваў не паспрыяла спыненьню перасьледу фрылянсэраў. Больш за тое, ад Камітэту дзяржаўнай бясьпекі БАЖ увогуле не атрымала ніякага адказу.

naviny.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт