Logo Polskiego Radia
Print

Беларускае войска займае 49-е месца ў сьвеце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2017 12:47
Рэйтынг склала міжнародная кампанія Global Firepower.
Фота: radyjo.net/ Сяргей Гудзілін

Беларускае войска займае 49-е месца ў сьвеце. Рэйтынг склала міжнародная кампанія Global Firepower. Яна ўлічвала колькасны склад войска, яго ўзбраеньне, колькасьць працоўнай сілы ў краіне, геаграфічнае становішча.

У першую дзясятку рэйтынгу ўвайшлі ЗША, Расея, Кітай, Індыя, Францыя, Вялікабрытанія, Японія, Турцыя, Нямеччына і Егіпет. Сярод суседзяў Беларусі наперадзе апынуліся Польшча (19-е месца) і Ўкраіна (30-е), Літва толькі 95-я, а Латвія – 103-я. Агулам у рэйтынгу 133 краіны.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт