Logo Polskiego Radia
Print

Моладзь БНФ пачала выбарчую кампанію

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.09.2017 08:30
Стартавала выбарчая кампанія Моладзі БНФ у мясцовыя саветы дэпутатаў.
www.glowimages.com

Першым сваю дзейнасьць па выбарчай кампаніі пачаў кіраўнік Моладзі БНФ Юрый Лукашэвіч, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Залінейным раёне горада Барысава. 30 жніўня ён разам зь некалькімі актывістамі пачаў збор подпісаў за будаўніцтва новай сучаснай паліклінікі на тэрыторыі Залінейнага раёна.

Як распавядаюць актывісты, людзі вельмі пазытыўна рэагавалі на дадзеную ініцыятыву ды актыўна падпісваліся. Шмат хто казаў, што сапраўды даўно трэба было заняцца гэтай праблемай, бо існуючая паліклініка на самай справе не спраўляецца са сваім прызначэньнем.

Актывісты зрабілі таксама абыход раёна, дзе высьвятлялі найбольш важныя праблемы. У першую чаргу гэта дрэнныя дарогі, занядбаны мясцовы пляж, небясьпечны доступ да вадаёма.

У бліжэйшы час першая дзясятка падрыхтаваных кандыдатаў распачне свае кампаніі. Усяго Моладзь БНФ плянуе выставіць 50 кандыдатаў на мясцовыя выбары.

Паводле moladz.info/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт