Logo Polskiego Radia
Print

Беларусі патрэбна рэформа адукацыі, а не пустыя словы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.09.2017 09:11
З такой заявай выступілі сёньня Маладыя хрысьціянскія дэмакраты.
pixabay.com

Яны запатрабавалі сапраўднай рэформы беларускай сыстэмы, якая б спрыяла разьвіцьцю эканомікі і ўзмацненьню нацыянальнай сьвядомасьці.

1-га верасьня тысячы маладых беларусаў сядуць за парты ў школах, каледжах і інстытутах. Але якія веды яны атрымаюць, задаюцца пытаньнем актывісты. Горш за ўсё школьнікам. Бязглуздыя пляны, спрашчэньні праграм і арыентацыя на працоўныя спэцыяльнасьці. У ХХІ ст. у краіне, дзе ёсьць патрэба ў IT-тэхналёгіях, школьнікаў арыентуюць на працоўных збанкрутаваных заводаў-гігантаў. Са школьных праграм выкрэсьліваюцца важныя жыцьцёвыя веды.

Актывісты заклікалі да рэформы сыстэмы школьнай адукацыі, каб пазбавіць яе ад савецкіх перажыткаў. Таксама МХД патрабуюць наданьня належнай увагі беларускамоўнай адукацыі. Каб у кожным беларускім горадзе была хоць адна беларуская школа, а ў краіне паўстаў Нацыянальны ўнівэрсытэт, які б рыхтаваў беларускамоўныя інтэлектуальныя кадры.

Паводле БХД/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт