У Віцебску зьявілася графіці з партрэтам Васіля Быкава
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
01.09.2017 19:05
Аўтарамі партрэту зьяўляцца вулічныя мастакі Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін.
Фото Юрыя Шэпелева, "Народныя навіны Віцебска". news.vitebsk.cc
У Віцебску ў двары дома № 7 на Маскоўскім праспэкце на сьцяне трансфарматарнай падстанцыі зьявіўся партрэт народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава – паведамляе інфармагенцтва БелаПАН са спасылкай на «Народныя навіны Віцебска».
Аўтарамі вялікага графіці зьяўлюцца вулічныя мастакі Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін з каманды StreetSkills.
Каб намаляваць партрэт пісьменьніка, віцебскім мастакам прыйшлося зафарбаваць сваю старую працу з выявай амэрыканскага рэпэра Нэйта Дога.
Празь некаторы час партрэт Васіля Быкава будзе дапоўнены цытатай зь яго твораў. Якая гэта будзе цытата – пакуль невядома.
Аўтарству Глеб Каштанава і Яна Кузьміна таксама належаць папулярныя ў Віцебску графіці з выявай Марка Шагала і камэдыйнай тройкі Труса, Балбеса й Бывалага.
naviny.by/ап