Logo Polskiego Radia
Print

Полацк сьвяткуе Дзень беларускага пісьменства

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.09.2017 12:22
Лукашэнка: Сьвята стала сьведчаньнем адраджэньня нашых традыцыяў, сымбалем незалежнасьці Беларусі.
Дзень беларускага пісьменства ў Полацку. Фота інфармагенцтва БЕЛТА. Дзень беларускага пісьменства ў Полацку. Фота інфармагенцтва БЕЛТА. belta.by

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў старажытным Полацку – паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА. У гэтым годзе ўрачыстасьці адбываюцца адразу з трох нагодаў – 500-годдзя беларускага кнігадрукаваньня, 1155-годдзя гораду і непасрэдна Дня пісьменнасьці.

Віншавальны ліст удзельнікам сьвята накіраваў Аляксандар Лукашэнка. «Шырокія ўрачыстасьці, прысьвечаныя гэтай падзеі, год ад году набываюць усё больш глыбокі сэнс, бо яны вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выклікаюць пачуцьцё нацыянальнай годнасьці. Сьвята стала сьведчаньнем адраджэньня нашых лепшых традыцыяў, сапраўдным сымбалем незалежнасьці Беларусі», – зазначыў кіраўнік краіны.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт