Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці адчыніўся першы ў вобласьці мытны кляс

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.09.2017 16:12
Школьнікі буду паглыблена вывучаць матэматыку і ангельскую мову, а таксама дадаткова польскую ці гішпанскую мовы.
photo: Берасьцейская мытня

У Берасьці адчыніўся першы ў вобласьці мытны кляс
У сярэдняй школе №1 Берасьця адкрыўся першы ў вобласьці мытны кляс. Кляс зьявіўся ў паралелі васьміклясьнікаў і мае адметную літару «Т». Навучацца ў мытным клясе выказалі жаданьне многія школьнікі, таму прыярытэтнае права было прадстаўлена навучэнцам з сярэднім балам вышэй 7 і ацэнкамі не ніжэй за гэты паказчык па прафiлюючых вучэбных прадметах эканамічнай накіраванасьці: матэматыцы і замежнай мове.
Першы набор склаў 26 чалавек: 13 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак. Заняткі яны будуць наведваць у форме цёмна-сіняга колеру. Школьнікі буду паглыблена вывучаць матэматыку і ангельскую мову, а таксама дадаткова польскую ці гішпанскую мовы. Фізычная падрыхтоўка для іх таксама ўключае засваеньне каратэ з элемэнтамі самба.
Праект прадугледжвае цеснае супрацоўніцтва навучэнцаў з Берасьцейскай мытняй. Новы профільны кляс створаны для ўмацаваньня сувязяў вучнёўскай моладзі з мытнымі органамі, прафэсійнай арыентацыі выпускнікоў школы для паступленьня ў ВНУ на спэцыяльнасьць «мытная справа».

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт