Logo Polskiego Radia
Print

МАЗ сабраў партыю школьных аўтобусаў для вёскі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.09.2017 16:55
Аўтобус можа перасоўвацца ў складаных дарожных умовах, свабодна пераадольваць пясок, лужыны і гурбы.
http://maz.by/ru/products/passenger_vehicle/maz-257/

Менскі аўтазавод завяршыў выпуск 266 аўтобусаў «MАЗ-257.S30» для дастаўкі дзяцей у школы. Усе яны будуць курсаваць у сельскіх мясцовасьцях.

Як адзначылі на прадпрыемстве, Менскі аўтазавод першым у СНД выпусьціў звышпраходны школьны транспарт, прызначаны спэцыяльна для сельскай мясцовасьці. Аўтобус можа перасоўвацца ў складаных дарожных умовах, свабодна пераадольваць пясок, лужыны і гурбы.

Звышпраходны «MАЗ-257.S30» атрымалі шасі ад сярэднетонажнага грузавіка, высокі кліранс і рухавік экалягічнага кляса Эўра-5. Салён разьлічаны на 31 пасажыра: 29 школьнікаў і двух суправаджаючых. Дзіцячыя сядзеньні ўключаюць рамяні бясьпекі, над крэсламі абсталяваны паліцы для заплечнікаў. Для першаклясьнікаў ёсьць высоўная прыступка. Прадугледжана і мультымэдыйная сыстэма: падчас паездкі дзяцей можна трансьляваць відэа-ўрокі.

У пачатку года школьны аўтобус пасьпяхова прайшоў выпрабаваньні.

Такім чынам, завершана пяцігадовая праграма «Школьны аўтобус», якая рэалізоўвалася ААТ «МАЗ» сумесна з Банкам разьвіцьця.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт