Logo Polskiego Radia
Print

У датацыйных раёнах самыя нізкія зарплаты

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.09.2017 18:34
Больш за палову раённых бюджэтаў Беларусі забясьпечана ўласнымі даходамі менш чым на 50%.
www.worldmap.pl/mapy

Беларускія раёны часта маюць нізкую фінансавую самастойнасьць. Больш за 60 раёнаў забясьпечваюць свае патрэбы за кошт уласных даходаў менш чым на 50%. Стан мясцовых бюджэтаў мае непасрэдны ўплыў на заробкі людзей.

У гэтым годзе ўрад прыкладае намаганьні, каб да канца году сярэдняя зарплата па Беларусі дасягнула 1000 рублёў. Пры гэтым цалкам відавочна, што на месцах зарплаты істотна адрозьніваюцца ад сярэдняй, паколькі ўзровень разьвіцьця беларускіх рэгіёнаў досыць нераўнамерны.

Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчаць лічбы аб выкананьні мясцовых бюджэтаў у першым паўгодзьдзі. Дадзеныя Мінфін кажуць, што забясьпечанасьць уласнымі даходамі раённых бюджэтаў істотна адрозьніваецца, а стан мясцовай казны амаль заўсёды зьяўляецца баромэтрам дабрабыту насельніцтва.

Так, у 10 раёнах з самай высокай заработнай платай, мясцовыя бюджэты амаль заўсёды (у 9 раёнах) забясьпечаны ўласнымі сродкамі прыкладна на 80-90% і больш. Напрыклад, у Салігорскім раёне Менскай вобласьці, які забясьпечвае сябе ўласнымі даходамі на 96,4%, сярэдняя зарплата ў ліпені перавышала 1100 рублёў.

У той жа час у 10 раёнах з самай нізкай зарплатай забясьпечанасьць уласнымі даходамі толькі ў адным перавышае 50%, а як правіла вагаецца ў межах 30-40%. Напрыклад, у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці, бюджэт які забясьпечаны ўласнымі даходамі на 37,7%, сярэдняя зарплата ў ліпені складала менш за 500 рублёў.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт