Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пачала працу новы пасол Швэцыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.09.2017 13:31
Да прызначэньня ў Менск Крысьціна Ёханэсан працавала ў дыппрадстаўніцтвах у Брусэлі, Санкт-Пецярбурзе й Маскве.
pixabay.com/Public Domain CC0

Новы пасол Швэцыі Крысьціна Ёханэсан пачала працу ў Беларусі. «Пасол прыехала, з панядзелка пачала працаваць. Заўтра будзе ўручаць даверчыя граматы», – паведамілі БелаПАН у пасольстве Швэцыі.

Да прызначэньня ў Менск Ёханэсан працавала ў прадстаўніцтве Швэцыі пры Эўразьвязе ў Брусэлі. Яшчэ раней яна працавала ў генэральным консульстве Швэцыі ў Санкт-Пецярбурзе і ў швэдзкім пасольстве ў Маскве.

У Беларусі Крысьціна Ёханэсан зьмяніла Марціна Обэрга, які працаваў на пасадзе часовага паверанага (зь ліпеня 2013 года), а затым – пасла (з красавіка 2015 года). Ён стаў першым кіраўніком дыпмісіі, акрэдытаваным у Беларусі пасьля скандалу паміж Менскам і Стакгольмам у 2012 годзе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт