Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Летувы: грамадзкасьць заслугоўвае быць інфармаванай пра БелАЭС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.09.2017 17:03
"Мы патрабуем спыніць будаўніцтва станцыі і працягваць працы паводле стандартаў Канвэнцыі Эспаа".
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Кіраўнік МЗС Летувы: грамадзкасьць заслугоўвае быць інфармаванай пра БелАЭС
Міністар замежных спраў Летувы Лінас Лінкявічус сьцьвярджае, што грамадзкасьць краіны павінна быць інфармаваная пра Беларускую АЭС, якая будуецца.
«Калі казаць пра абʼекты атамнай энэргетыкі, ня толькі летувіскае, але і беларускае грамадзтва павінны заслужана атрымліваць поўную інфармацыю аб праекце. (...) Грамадзкія апытаньні важныя, але грамадзтва павінна быць інфармавана не эмацыйна, а з дапамогай фактаў», – заявіў Л. Лінкявічус на прэс-канфэрэнцыі ў сераду.
Міністар адзначыў, што на наступным тыдні павінна адбыцца сустрэча краін-чальцоў Орхускай канвэнцыі, на якой, акрамя іншых пытаньняў, будзе абмяркоўвацца і праблематыка АЭС у Астраўцы, а таксама пытаньні інфармаваньня грамадзтва.
«Мы патрабуем спыніць будаўніцтва станцыі і працягваць працы паводле стандартаў Канвэнцыі Эспаа, каб праводзіліся стрэс-тэсты па правілах Эўразьвязу, каб да канца дасьледаваць прынцыпы і крытэрыі выбару пляцоўкі», – сказаў ён.
Паводле апытаньня, праведзенага па замове агенцтва BNS кампаніяй рынкавых і сацыялягічных дасьледаваньняў RAIT, дзьве траціны жыхароў Летувы лічаць, што БелАЭС уяўляе пагрозу бясьпецы Летувы.
У прыватнасьці, 65% рэспандэнтаў лічаць, што станцыя ўяўляе пагрозу бясьпецы Летувы, 23% ня бачаць у ёй пагрозы, а ў 12% апытаных не было думкі па гэтым пытаньні.
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/belarus/1229854

Міністар замежных спраў Летувы Лінас Лінкявічус сьцьвярджае, што грамадзкасьць краіны павінна быць інфармаваная пра Беларускую АЭС, якая будуецца.

«Калі казаць пра абʼекты атамнай энэргетыкі, ня толькі летувіскае, але і беларускае грамадзтва павінны заслужана атрымліваць поўную інфармацыю аб праекце. (...) Грамадзкія апытаньні важныя, але грамадзтва павінна быць інфармавана не эмацыйна, а з дапамогай фактаў», – заявіў Л. Лінкявічус на прэс-канфэрэнцыі ў сераду.

Міністар адзначыў, што на наступным тыдні павінна адбыцца сустрэча краін-чальцоў Орхускай канвэнцыі, на якой, акрамя іншых пытаньняў, будзе абмяркоўвацца і праблематыка АЭС у Астраўцы, а таксама пытаньні інфармаваньня грамадзтва.

«Мы патрабуем спыніць будаўніцтва станцыі і працягваць працы паводле стандартаў Канвэнцыі Эспаа, каб праводзіліся стрэс-тэсты па правілах Эўразьвязу, каб да канца дасьледаваць прынцыпы і крытэрыі выбару пляцоўкі», – сказаў ён.

Паводле апытаньня, праведзенага па замове агенцтва BNS кампаніяй рынкавых і сацыялягічных дасьледаваньняў RAIT, дзьве траціны жыхароў Летувы лічаць, што БелАЭС уяўляе пагрозу бясьпецы Летувы.У прыватнасьці, 65% рэспандэнтаў лічаць, што станцыя ўяўляе пагрозу бясьпецы Летувы, 23% ня бачаць у ёй пагрозы, а ў 12% апытаных не было думкі па гэтым пытаньні.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт