Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ў 2016 годзе на 100 родаў прыпала 23 аборты

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.09.2017 14:10
Дэмограф лічыць, што аборты не ўплываюць на нараджальнасьць.
pixabay.com/Public Domain CC0

У 2016 годзе ў Беларусі было зроблена 27467 абортаў. Гэта на 1804 аборты менш, чым у 2015 годзе. Прычым, у Гродзенскай вобласьці летась і пазалетась аборты рабілі аднолькавую колькасьць разоў ― 2537. Найвялікшая колькасьць перарываньняў цяжарнасьці на колькасьць родаў ― 100 на 32,6 зафіксаваная ў Віцебскай вобласьці, а ў сярэднім па краіне ў 2016 годзе на 100 родаў прыпадаюць 23 аборты.

На думку загадчыцы сэктара сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі Інстытута эканомікі НАН, дэмографа Анастасіі Бабровай, колькасьць абортаў не ўплывае на агульную дэмаграфічную сытуацыю ў Беларусі. Наадварот, іх забарона можа прывесьці да горшых наступстваў у нараджальнасьці:

«Я катэгарычна супраць забароны абортаў, бо гэта ўсё адно будуць рабіць. Але ў жудасных умовах, што прывядзе да мацярынскай сьмяротнасьці і невядома якіх наступстваў для нараджальнасьці. На дэмаграфічную сытуацыю аборты не ўплываюць. Згодна з апытаньнямі, моладзь цяпер ставіць на першае месца сямʼю. То бок, ёсьць надзея на тое, што калі для моладзі сямʼя будзе каштоўнасьцю, гэта адабʼецца на нараджальнасьці».

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт