Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка 11-12 верасьня зробіць афіцыйны візыт у Індыю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2017 10:38
Адначасова зь візытам Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Дэлі адбудзецца Індыйска-беларускі бізнэс-форум.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка 11-12 верасьня зробіць афіцыйны візыт у Індыю
Адначасова зь візытам Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Дэлі адбудзецца Індыйска-беларускі бізнэс-форум.
Аляксандр Лукашэнка 11-12 верасьня зробіць афіцыйны візыт у Рэспубліку Індыя. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы правядзе перагаворы й шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам гэтай краіны, у тым ліку з прэзыдэнтам Рамам Натхам Кавіндам і прэм'ер-міністрам Надэндрам Модзі.
Будзе абмяркоўвацца разьвіцьцё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сфэрах і турызьме.
На перагаворах плянуецца абмеркаваць і ўзаемадзеяньне Беларусі й Індыі ў фармаце эўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасьці для інвэстыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі таксама абмяняюцца поглядамі па актуальных пытаньнях міжнароднага парадку дня.
Адначасова зь візытам Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Дэлі адбудзецца Індыйска-беларускі бізнэс-форум, на якім пройдуць перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў.
belta.by/аз

Аляксандaр Лукашэнка 11-12 верасьня зробіць афіцыйны візыт у Рэспубліку Індыя. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы правядзе перагаворы й шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам гэтай краіны, у тым ліку з прэзыдэнтам Рамам Натхам Кавіндам і прэм'ер-міністрам Надэндрам Модзі.

Будзе абмяркоўвацца разьвіцьцё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сфэрах і турызьме.

На перагаворах плянуецца абмеркаваць і ўзаемадзеяньне Беларусі й Індыі ў фармаце эўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасьці для інвэстыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі таксама абмяняюцца поглядамі па актуальных пытаньнях міжнароднага парадку дня.

Адначасова зь візытам Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Дэлі адбудзецца Індыйска-беларускі бізнэс-форум, на якім пройдуць перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт