Logo Polskiego Radia
Print

„Віцебскія Курапаты” могуць атрымаць гісторыка-мэмарыяльны статус

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2017 11:11
Масавыя пахаваньні ахвяр сталінскіх рэпрэсій былі знойдзены ў лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёна.
Photo: svaboda.org

„Віцебскія Курапаты” могуць атрымаць гісторыка-мэмарыяльны статус
Масавыя пахаваньні ахвяр сталінскіх рэпрэсій былі знойдзены ў лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёна.
„Віцебскія Курапаты” могуць атрымаць гісторыка-мэмарыяльны статус. Пра гэта гаворыцца ў адказе зь Віцебскага абласнога савета, які атрымаў старшыня мясцовай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанцін Смолікаў.
Як вядома, масавыя пахаваньні ахвяр сталінскіх рэпрэсій былі знойдзены ў лесе каля вёскі Хайсы Віцебскага раёна. У траўні 2017-га там працавалі супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Алег Іоў і байцы 52-га пошукавага батальёну. Яны знайшлі чарапы з агнястрэльнымі раненьнямі, гільзы, абутак, манэты. Справаздачу цяпер вывучаюць віцебскія ўлады. Прызначаны яшчэ шэраг спэцыяльных дасьледаваньняў і экспэртыз, па выніках якіх і будзе прынятае рашэньне наконт наданьня гісторыка-мэмарыяльнага статусу.
Радыё Свабода адзначае, што пра масавыя расстрэлы, якія адбываліся ў 1930-я гады, распавядалі жыхары вёскі Хайсы й навакольных населеных пунктаў. Мясцовыя ўлады аднесьліся да гэтага сур’ёзна пасьля таго, як у лесе пачалі адкрывацца ўсё новыя невядомыя масавыя пахаваньні. Аднак пакуль ушанаваньнем памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій займаюцца толькі грамадзкія актывісты зь ініцыятывы “Хайсы”. Яны ўсталявалі ў лесе некалькі дзясяткаў мэмарыяльных крыжоў.
svaboda.org/euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт