Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пратэставалі супраць вучэньняў „Захад-2017”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2017 08:35
Паводле розных крыніцаў інфармацыі, у абедзьвюх акцыях удзельнічалі 200-300 чалавек.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

У Менску пратэставалі супраць вучэньняў „Захад-2017”
Паводле розных крыніцаў інфармацыі, у абедзьвюх акцыях удзельнічалі 200-300 чалавек.
У пятніцу ўвечары прадстаўнікі беларускай апазыцыі правялі ў Менску вулічныя акцыі супраць беларуска-расейскіх ваенных вучэньняў „Захад-2017”.
Адну з акцый правяла Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ (КХП-БНФ). Акцыя была санкцыянаваная Менгарвыканкамам прайшла ў сквэры ля кінатэатра „Кіеў”.
Ініцыятарам другой акцыі, якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы, выступіў апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Яго падтрымаў Беларускі нацыянальны кангрэс.
На прапанову Статкевіча ўдзельнікі акцыі — прыблізна 100 чалавек — прынесьлі сымбалічную прысягу „змагацца за свабоду й незалежнасьць” Беларусі.
Ад імя Беларускага нацыянальнага кангрэса (БНК) Мікалай Статкевіч анансаваў наступную вулічную акцыю, якую плянуецца правесьці 20 кастрычніка. Яна будзе прысьвечаная сацыяльна-эканамічным праблемам краіны.
Паводле розных крыніцаў інфармацыі, у абедзьвюх акцыях удзельнічалі агулам 200-300 чалавек. Мерапрыемствы былі прымеркаваныя да Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаўся ў Беларусі 8 верасьня.
аз

У пятніцу ўвечары прадстаўнікі беларускай апазыцыі правялі ў Менску вулічныя акцыі супраць беларуска-расейскіх ваенных вучэньняў „Захад-2017”.
Адну з акцый правяла Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ (КХП-БНФ).

Акцыя была санкцыянаваная Менгарвыканкамам i прайшла ў сквэры ля кінатэатра „Кіеў”. Ініцыятарам другой акцыі, якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы, выступіў апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Яго падтрымаў Беларускі нацыянальны кангрэс.

На прапанову Статкевіча ўдзельнікі акцыі — прыблізна 100 чалавек — прынесьлі сымбалічную прысягу „змагацца за свабоду й незалежнасьць” Беларусі.
Ад імя Беларускага нацыянальнага кангрэса (БНК) Мікалай Статкевіч анансаваў

наступную вулічную акцыю, якую плянуецца правесьці 20 кастрычніка. Яна будзе прысьвечаная сацыяльна-эканамічным праблемам краіны.

Паводле розных крыніцаў інфармацыі, у абедзьвюх акцыях удзельнічалі агулам 200-300 чалавек. Мерапрыемствы былі прымеркаваныя да Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаўся ў Беларусі 8 верасьня.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт