Logo Polskiego Radia
Print

МЗС: Візыту летувіскіх дэпутатаў ня меў дачыненьня да дыпляматыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2017 14:11
Група летувіскіх дэпутатаў мела прыехаць у Беларусь па запрашэньні кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі.
Szczepan1990/Wikipedia/CC BY-SA 3.0

МЗС: Візыту летувіскіх дэпутатаў ня меў дачыненьня да дыпляматыі
Група летувіскіх дэпутатаў мела прыехаць у Беларусь па запрашэньні кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі.
МЗС Беларусі пракамэнтаваў выказваньні летувіскага парлямэнтара Кашчунаса, якому разам зь пяцьцю калегамі не далі беларускія візы.
Нагадаем, шэсьць летувіскіх дэпутатаў меліся прыехаць у Беларусь па запрашэньні кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі на дыскусію па рэгіянальнай бясьпецы. Сярод іншага на ёй меліся абмяркоўваць беларуска-расейскія вучэньні „Захад-2017”. Дэпутат Лаўрынас Кашчунас выказаў меркаваньне, што беларускія ўлады спалохаліся шасьці парлямэнтароў.
Прэс-сакратар МЗС Дзьмітрый Мірончык, камэнтуючы сытуацыю, адзначыў, што летувіскія СМІ далі „крыху вольную трактоўку сытуацыі”. Паводле яго, беларуская амбасада ў Вільні ня выдала летувіскім дэпутатам дыпляматычныя візы, бо мэта іх візыту ня мела ніякага дачыненьня да дыпляматыі.
„Разам з тым, ніхто не перашкаджае дэпутатам скарыстацца ўведзеным Беларусьсю ў аднабаковым парадку для грамадзян Летувы й яшчэ некалькіх дзясяткаў краін бязьвізавым уездам у нашу краіну па агульнаграмадзянскім пашпартах на тэрмін да 5 дзён праз Нацыянальны аэрапорт сталіцы Беларусі. Калі, вядома, дэпутат Кашчунас не баіцца”, — заявіў прадстаўнік беларускага МЗС.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт