Logo Polskiego Radia
Print

Менск адзначае Дзень горада

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.09.2017 10:38
Сёлета адзначаецца 950-годдзе беларускай сталіцы.
Панарама Менска - бераг СьвіслачыПанарама Менска - бераг Сьвіслачыpixabay.com/Public Domain CC0

Менск сёньня адзначае Дзень горада. Сьвяточныя імпрэзы з гэтай нагоды пройдуць ва ўсіх раёнах. Асноўныя ўрачыстасьці адбудуцца на пляцоўцы каля Палацу спорту – Фэстываль хлеба, спаборніцтвы па сілавым экстрыме, кірмаш, канцэрт Прэзыдэнцкага аркестра й многія іншыя праграмы.

У Верхнім горадзе выступяць творчыя калектывы ў рамках Фэстывалю мастацтваў беларусаў сьвету. У зялёнай зоне на скрыжаваньні праспэктаў Пераможцаў і Машэрава адбудзецца фэстываль гістарычнай рэканструкцыі, а ў парку па вуліцы Сталетава – міжнародны фэстываль вулічнай культуры й спорту «Менск моладзевы».

Гуляньні адбудуцца таксама ў парку імя Горкага, на Дзіцячай чыгунцы, ля Палацу дзяцей і моладзі, у Менскім заапарку й Батанічным садзе, а таксама на іншых пляцоўках горада, у большасьці паркаў і буйных сквэраў сталіцы.

Сёлета адзначаецца 950-годдзе Менска.

белта/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт