Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі экспарт вырас на 19,5%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.09.2017 12:11
Што да імпарту тавараў і паслуг, то за сем месяцаў бягучага году ён вырас да 19,250 млрд даляраў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларускі экспарт вырас на 19,5%
Што да імпарту тавараў і паслуг, то за сем месяцаў бягучага году ён вырас да 19,250 млрд даляраў.
За першыя сем месяцаў 2017 году беларускі экспарт тавараў і паслуг вырас на 19,5% (у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2016-га, у параўнаньні з чэрвенем 2017-га зьнізіўся на 7,1%). Ён склаў 19,739 млрд даляраў, інфармуе прэс-служба Нацбанка.
Сальда гандлю таварамі й паслугамі вырасла да 489 млн даляраў (у аналягічны пэрыяд мінулага году было толькі $73,9 млн). Станоўчае сальда ў ліпені вырасла на 17,4%. Што да імпарту тавараў і паслуг, то за сем месяцаў бягучага году ён вырас да 19,250 млрд даляраў (на 17,1%, калі параўноўваць з дадзенымі за студзень-ліпень 2016 году). Сальда па гандлю таварамі атрымалася адмоўнае — 1 млрд 141 млн даляраў. А вось сальда па гандлю паслугамі станоўчае — 1 млрд 630 млн даляраў. За акрэсьлены пэрыяд экспарт паслуг вырас амаль на 15%.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт