Logo Polskiego Radia
Print

Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі цэны падаюць два месяцы запар

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.09.2017 15:16
У гадавым выражэньні інфляцыя складае 5,2%, і гэта таксама найлепшы паказчык у гісторыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі цэны падаюць два месяцы запар
У гадавым выражэньні інфляцыя складае 5,2%, і гэта таксама найлепшы паказчык у гісторыі.
Па падліках Белстата, у жніўні 2017 году цэны ў Беларусі зьменшыліся на 0,8%, у ліпені яны таксама падалі, на сымбалічную 0,1%. І гэта першы такі выпадак у гісторыі Беларусі, калі дэфляцыя фіксуецца два месяцы запар. На гэта зьвярнуў увагу эканамічны блёгер Dim Iva.
„А вы ў курсе, што ў нас сёньня здарылася гістарычная падзея? Справа ў тым, што дэфляцыі два месяцы запар у Беларусі не было. Ні разу. З 1991 году. Больш за тое, нават у двух асобных месяцах не было ні разу з 1991 году. Аднак…”, — напісаў ён.
У гадавым выражэньні (ад жніўня 2016 да жніўня 2017) інфляцыя складае 5,2%, і гэта таксама найлепшы паказчык у гісторыі.
nn.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт