Logo Polskiego Radia
Print

У Полацку прафсаюзу забаранілі пікет

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.09.2017 10:09
Прадстаўнікі прафсаюзу заявілі, што яны зьбіраюцца абскарджваць забарону на пікет у судзе.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Полацку прафсаюзу забаранілі пікет
Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) у правядзеньні пікету 16 верасьня. Прадстаўнікі прафсаюзу заявілі, што такое рашэньне выканкаму парушае правы грамадзян, і што яны зьбіраюцца абскарджваць забарону на пікет у судзе.
Рада суполкі СПБ работнікаў ААТ «Полацк-Шкловалакно» яшчэ 1 верасьня паведаміла мясцовай уладзе пра намер інфармаваць жыхароў гораду аб парушэньні правоў сяброў прафсаюзу на прадпрыемстве. Апроч гэтага, мэтай меркаванага пікету было заяўлена выказваньне пратэсту супраць перасьледу лідараў прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча. Выканкам у сваім адказе на заяўку забараніў правядзеньне пікету, таму што ініцыятары не прадставілі дамоваў на аплату паслугаў камунальных службаў, міліцыі і мэдыкаў.

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) у правядзеньні пікету 16 верасьня. Прадстаўнікі прафсаюзу заявілі, што такое рашэньне выканкаму парушае правы грамадзян, і што яны зьбіраюцца абскарджваць забарону на пікет у судзе.

Рада суполкі СПБ работнікаў ААТ «Полацк-Шкловалакно» яшчэ 1 верасьня паведаміла мясцовай уладзе пра намер інфармаваць жыхароў гораду аб парушэньні правоў сяброў прафсаюзу на прадпрыемстве. Апроч гэтага, мэтай меркаванага пікету было заяўлена выказваньне пратэсту супраць перасьледу лідараў прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча.

Выканкам у сваім адказе на заяўку забараніў правядзеньне пікету, таму што ініцыятары не прадставілі дамоваў на аплату паслугаў камунальных службаў, міліцыі і мэдыкаў.

Віцебская Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт