Logo Polskiego Radia
Print

Менскія паліклінікі пачалі рабіць прышчэпкі супраць грыпу

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 13.09.2017 12:48
У першую чаргу засьцерагчы ад інфэкцыі дзяцей, дарослых з хранічнымі захворваньнямі, асобаў, якім больш за 65 гадоў, а таксама працаўнікоў мэдыцыны.
Photo:pixaby. com/ CC0 Public Domain

Менскія паліклінікі пачалі рабіць прышчэпкі супраць грыпу. Як паведамілі ў камітэце аховы здароўя сталічнай адміністрацыі, вакцынацыю праводзяць бясплатна й за грошы. У першую чаргу засьцерагчы ад інфэкцыі традыцыйна плянуюць людзей з так званай «групы рызыкі» – дзяцей, дарослых з хранічнымі захворваньнямі, асобаў, якім больш за 65 гадоў, а таксама працаўнікоў мэдыцыны.
Паведамляецца, што пакуль прышчэпкі робяць толькі ў некаторых паліклініках. Рэшта ўстановаў атрымае вакцыну на наступным тыдні. Што тычыцца масавай вакцынацыі, то яна распачнецца ў кастрычніку. Гарадзкія ўлады разьлічваюць, што гэтым разам удзел у ёй возьмуць ня менш за 40 адсоткаў жыхароў сталіцы.
Эканамічную шкоду, якую ўдалося пазьбегнуць дзякуючы імунізацыі ў мінулым годзе, камітэт аховы здароўя ацэньвае ў 10 з паловай мільёнаў даляраў. Мэдыкі заяўляюць – прышчэпкі прадухіляюць захворваньне на грып, у сярэднім, у 75 адсоткаў дзяцей і дарослых.

belta.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт