Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі: Летува працягвае нагнятаць сытуацыю вакол БелАЭС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.09.2017 12:20
Вільня прыняла шэраг мер, каб энэргія з Астраўца не магла ў будучыні трапляць у Летуву.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

МЗС Беларусі: Летува працягвае нагнятаць сытуацыю вакол БелАЭС
Прыняцьцем пастановы аб блякаваньні электраэнэргіі з будучай Беларускай АЭС летувіскі ўрад працягвае нагнятаць напружанасьць вакол станцыі. Пра гэта заявіў 14 верасьня на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітрый Мірончык.
13 верасьня летувіскі ўрад прыняў пастанову «Аб неабходных мерах, прызначаных для абароны ад небясьпечнай атамнай электрастанцыі, якую будуюць у Беларусі і якая ўяўляе пагрозу нацбясьпекі, атачэньню і грамадзтву Летувы». Дакумэнт прадугледжвае шэраг мер, накіраваных на тое, каб пасьля запуску АЭС у Астраўцы ў Летуву не магла трапіць беларуская электраэнэргія, за выключэньнем той, якая неабходная для забесьпячэньня надзейнасьці энэргетычнай сыстэмы краіны.
Так, у 2018 годзе павінна быць дасягнутае пагадненьне з Эстоніяй і Латвіяй аб прымяненьні падатку на перадачу электраэнэргіі трэціх краін. Акрамя таго, прадугледжана дамовіцца з Эстоніяй, Латвіяй і Польшчай аб ужываньні адзіных прынцыпаў, зьвязаных з паступленьнем электраэнэргіі з трэціх краін на рынак з моманту запуску БелАЭС.
«Раней летувіскі бок заяўляў, што зробіць усё для прыпынку будаўніцтва, – нагадаў Мірончык. – Пасьля прыняцьця пляна можна канстатаваць, што нашы летувіскія партнэры ўпэўнены ў пасьпяховым уводзе электрастанцыі ў эксплёатацыю».
Учорашні дакумэнт летувіскага ўрада, па словах прэс-сакратара МЗС, – «чарговае пацьверджаньне абранай нашай суседняй дзяржавай зусім не суседзкай практыкі штучнага нагнятаньня напружанасьці вакол праекта нашай атамнай электрастанцыі». «Замест канструктыўнага дыялёгу і пошуку ўзаемнай выгады нашы суседзі шукаюць усё новыя меры, закліканыя прадэманстраваць іх непахіснасьць і гатоўнасьць да супрацьстаяньня, усяляк стварыць устойлівы скандальны імідж», – цытуе Мірончыка БелаПАН.
«Дарэчы, я не зьдзіўлюся, – сказаў ён, – калі ў самы бліжэйшы час шэраг буйных заходніх СМІ знойдуць нагоду апублікаваць шырокія матэрыялы на тэму Беларускай АЭС – натуральна, з чароўным, ледзь улоўным, летувіскім акцэнтам».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт