Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка возьме ўдзел у актыўнай фазе вучэньняў «Захад-2017»

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 15.09.2017 14:02
Ён пазнаёміцца з ходам манэўраў на тэрыторыі Беларусі, але дакладныя дата й месца пакуль ня вызначаныя.
belta.by

Лукашэнка возьме ўдзел у актыўнай фазе вучэньняў «Захад-2017». Ён пазнаёміцца з ходам манэўраў на тэрыторыі Беларусі, але дакладныя дата й месца пакуль ня вызначаныя. Пра гэта паведаміла ў пятніцу прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Натальля Эйсмант.

Яна таксама пракамэнтавала інфармацыю мэдыяў аб тым, што Лукашэнка зьбіраўся ехаць на вучэньні ў Расею, але перадумаў. Такія дадзеныя прэс-сакратар назвала інсынуацыяй. Па словах Эйсмант, з самага пачатку плянаваўся ўдзел кіраўніка дзяржавы ў манэўрах на беларускай тэрыторыі, паколькі менавіта там разгортваюцца асноўныя падзеі, а ўсе астатнія эпізоды носяць другасны характар.

Больш за тое, афіцыйнага запрашэньня на адрас Лукашэнкі з Масквы не паступала. У сваю чаргу, афіцыйны Менск пазваў на манэўры ў Беларусь расейскага прэзыдэнта Пуціна. Праўда, пакуль, паводле Натальлі Эйсмант, адказу не было. Вучэньні «Захад-2017», нагадаем, якія стартавалі ў чацьвер, будуць доўжыцца да наступнай серады. Занепакоенасьць у сувязі з маштабнай трэніроўкай неаднаразова выказвалі ўдзельнікі НАТО ды Ўкраіна.

belta.by/св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт